2-3 верасня 2015 г. у Чарнігаве (Украіна) пройдзе трэнінг па асновах фотажурналістыкі.
Пасля трэнінгу ўдзельнікі будуць разумець…
- як эфэктыўна выкарыстоўваць смартфон, кампактную камеру ці лічбавую люстраную камэру для стварэння візуальных гісторыяў;
як захапіць гледача гісторыяй і як яе распаўсюдзіць.
Таксама ўдзельнікі пазнаёмяцца з жанрамі фотажурналістыкі. Падчас трэнінгу ўдзельнікі мусяць выканаць практычныя заданні за межамі навучальных заняткаў.
Для ўдзелу запрашаюцца журналісты друкаваных, электронных ды інтэрнэт-СМІ, якія хочуць навучыцца ствараць кароткія візуальныя гісторыі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на электронную пошту [email protected].
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 жніўня 2015 г.