Categories: Адукацыя

Валанцёрства ў бібліятэцы ў Польшчы

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёра ў Польшчу. Праект на 12 месяцаў  у бібліятэцы ў Гдыні.

Бібліятэка – гэта не сумна! Бібліятэка ў Гдыні – гэта кропка збору мясцовай супольнасці, насычаная падзеямі. Тут можна шмат чаму навучыцца і шмат чым скарыстацца. Дзіцячыя праграмы, майстар-класы для моладзі і дарослых, падзеі на любы густ і ўзрост.

Дзе: Гдыня, Польшча

Калі: 12 месяцаў, з 1 студзеня 2016 да 31 снежня 2016.

Прыклады працы: арганізацыя майстар-класаў з мясцовымі мастакамі і сацыяльнымі працаўнікамі для мясцовай супольнасці, чытанкі, стварэнне ілюстрацый з дзецьмі, урокі па выкарыстанні рэсурсаў бібліятэкі, па пошуку інфармацыі і кніг, урокі ангельскай мовы для моладзі і сталых людзей; танцавальныя, тэатральныя, фота, мастацкія і хэнд-мэйд майстэрні, а таксама індывідуальная і групавая праца з чытачамі.

Каардынуючая арганізацыя: Цэнтр супрацы моладзі.

Прымаючая арганізацыя: Association for City Public Library in Gdynia.

Адсылаючая арганізацыя: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Крытэры адбору: беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага. Ідэальны валанцёр для праекта – камунікатыўная асоба, адкрытая для новага досведу і поўная ідэй. Базавыя веды ангельскай мовы і жаданне вывучаць польскую будуць плюсам. Зацікаўленасць метадамі актыўнага навучання, адкрытаць да розных культур і жаданне працаваць у камандзе – яшчэ адны важныя рысы. Праект дае магчымасць валанцёру самаразвівацца праз працу на карысць мясцовай супольнасці.

Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Заяўка: каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць і адаслаць заяўку да 15 верасня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Library Gdynia”.

Праект рэалізуецца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

adukacyja.info

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago