Моладзь

Пра што плачуць амаль 25-ці гадовыя

Няўпэўненасць і рашучасць беларускага пакалення Y. Іван Шыла запісаў свае хваляванні напярэдадні 25-га дня народзінаў.

tvq4qvebbmv7qqexl30ktaya7q1wne-org[1]

Я хачу аднавіцца ва ўніверсітэце і не хачу вучыцца, хачу з’ехаць і хачу застацца, не хачу працаваць і хачу зарабляць грошы. Мне падабаюцца дзяўчыны, якім не падабаюся я, а я падабаюся дзяўчынам, якія не падабаюцца мне. Я не бачу сэнсу ў алкаголі, але ён выпіваецца. Мае праблемы такія тыповыя для ўсіх і настолькі ж унікальныя для мяне.

Я сплю па 14 гадзінаў у суткі. Бывае і больш. Тыдні праходзяць вельмі хутка. Я ўжо не шкадую аб згубленым леце, бо колькі можна аб згубленых летах шкадаваць. Сны мне прыносяць радасць, спаць лепш чым думаць пра праблемы. Яшчэ канешне праблемы можна вырашаць, але прачынаючыся ў дзевяць вечара настрой не спрыяе вырашэнню праблемаў. Пад раніцу ты гатовы вучыцца, удасканальвацца і змяняць свет, але хочацца спаць і сон перамагае.

Я прыкладна ведаю, як усё працуе і як ты ставішся да праблемаў праз нейкі час. У 16 заняцца сэксам было самым важным у жыцці, на першым курсе я не мог спаць з-за страху не здаць сэсію. Сёння гэта падаецца смешным. І сённяшнія праблемы могуць быць смешнымі, калі яны застануцца недзе далёка. Адзінае, што змяняецца, з узростам складаней чакаць цудаў, але тут ёсць цудазамяняльнікі, алкаголь і наркотыкі, якія хоць часова скажаюць у лепшы бок успрыняццё рэчаіснасці.

Восенню мне 25 і я пішу гэта для таго, каб прачытаўшы праз год, ацэніць — ці сапраўды гэта было самае дно альбо яно яшчэ наперадзе ці ўжо ззаду.

generation.by

Пакінуць адказ