DzeЦікава & Ко

У Берасце завітае беларускі аналітык Сяргей Чалы

У пятніцу, 4-га верасня ў Берасце завітае папулярны беларускі аналітык па эканоміцы, аўтар і вядоўца праграмы “Экономика на пальцах” на парталы TUT.BY – Сяргей Чалы. Гэта другая публічная гутарка арганізаваная агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у межах праекту “Ёсць размова”.

На сустрэчы, якая адбудзецца ў 18:30 на офісы АРР “Дзедзіч”, Сяргей проста распавядзе пра ня простую сітуацыю з беларускай эканомікай: рэзкае падзенне курса беларускага рубля ў другой палове жніўня, кароткатэрміновы ажыётаж каля абменных пунктаў, сітуацыю на біржах і адкажа на розныя важныя пытанні, якія хвалююць берасцейцаў на сённяшні дзень.

Сёлета кожны беларус ведае пра сур’ёзную падзею 11-га кастрычніка ў краіне і жыцці сумленнага беларускага грамадзяніна – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эканамічны аналітык абяцае яскрава абрысаваць: што, каго, з якім уплывам чакае пасля выбараў.

Кароткі нарыс пра нашага героя:

  • Сяргей Чалы нарадзіўся 27 кастрычніка 1970 г. у Менску. Скончыў фізічны факультэт БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) і атрымаў спецыяльнасць – фізік-тэарэтык.
  • У 1993 г. быў закліканы ў прадвыбарны штаб дзеючага кіраўніка беларускай улады.
  • З 2003 г. становіцца незалежным эканамічным знаўцам.
  • Ёсць дачка.

У апошнія гады – самы запатрабаваны эканамічны аналітык Беларусі.

Кожны з вас зможа задаць любое пытанне як пра эканоміку, так і асабістыя пытанні да Сяргея, таксама ўзяць аўтограф і зрабіць сэлфі са знакамітасцю!

Пазнаёміцца з Чалым ва анлайне можна на парталы TUT.BY

“Падобныя сустрэчы з цікавымі творчымі беларусамі будуць праходзіць амаль што кожную нядзелю, – адзначае каардынатар праекту Алена Каховіч. – Серыя публічных гутарак распачалася з сустрэчы з турыстамі-авантурыстамі Раманам Свечнікавым і Барысам Нікалайчыкам у рамках праекту “Вакол Беларусі на роварах з маторамі”.

Мерапрыемствы, арганізаваныя АРР “Дзедзіч”, накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш шырокіх поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі.

Дата: 4-га верасня (пятніца)

Час: 18:30

Месца: вул. Маякоўскага 46/1 (офіс АРР “Дзедзіч”)

Уваход вольны!

Сябры, чакаем кожнага! Такія сустрэчы бываюць адзін раз!

sch

Пакінуць адказ