501 год таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага Княства Літоўскага пад загадам гетмана Канстанціна Іванавіча Астрожскага разбілі пад Оршай маскоўскіх інтэрвентаў.
Нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу.
Гэта была вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.
Пачынальнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі бачылі ў ёй лепшы доказ гістарычнай нятоеснасці беларусаў і вялікарусаў. А для гісторыкаў расейскіх, наадварот, яна была ці не самай «нязручнай» падзеяй, што ніяк не ўпісвалася ў канцэпцыю «адзінага славянарасійскага народу».
Для трубадураў «Вялікай Расіі» агрэсія Масквы супраць Вялікага Княства была справядлівай барацьбой за «ўз’яднанне» зямель Русі ў адной дзяржаве. Але акурат Аршанская бітва і бурыць падобны тэзіс пра праваслаўе як падставу таго «адзінства» ды справядлівы характар войнаў «за ўз’яднанне».
У ХVІ ст. для нашых продкаў было натуральным не толькі помніць пра перамогу пад Оршай, але і ганарыцца ёю.
Праваслаўны летапісец дзякаваў гетману Астрожскаму за тое, што яго стараннямі «маскоўскага ворага пабілі», і ставіў маскавітаў у адзін шэраг з бусурманамі. У эпоху жорсткага супрацьстаяння з Масквою сечу 1514 году часта згадвалі ў гераічным кантэксце, называючы «вялікай бітвай Аршанскай».
Тая перамога спыніла маштабны наступ маскоўскай арміі і дапамагла вызваліць гарады Усходняй Беларусі, а ў далейшым — і паспрыяла развалу небяспечнага ваеннага альянсу Масквы з імперыяй Габсбургаў, які пагражаў існаванню ВКЛ.
Так што пафасныя словы пра абарону суверэнітэту зусім не беспадстаўныя. І сёння не лішне памятаць пра той розум, якім нашы продкі перамаглі.
Дарэчы, на пачатку 90-х у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі.
Відэа з прысягі 1992 года на плошчы Незалежнасці.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…