У рамках праекта “Ёсць Размова” агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў на займальную лекцыю —“Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі. Нашы ўяўленні і навуковыя гіпотэзы”.
Ніякіх сумных навуковых дакладаў — наведвальнікаў чакаюць толькі самыя цікаўныя факты! Хто засяляў старажытную Брэстчыну: брутальныя прадлюдзі або добра прыстасаваныя Homo sapiens, чыёй вынаходлівасці пазайздросцілі б і сучаснікі? Што засталося ў нас ад першабытных людзей? На гэтыя пытанні адкажа Алег Ткачоў —археолаг, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі, даследчык каменнага і бронзавага вякоў Пабужжа.
А яшчэ ўдзельнікі бясплатнага мерапрыемствы высвятляць, як забіць маманта каменнай сякерай, і нават памацаюць прадметы дагістарычных часоў.
На сустрэчу 11 верасня ў Берасці запрашаюцца ўсе жадаючыя і асабліва тыя, каго цікавіць першабытная эпоха ў Беларусі — фантастычная гісторыя без фантазій.
Прыходзьце на лекцыю — развеяць гістарычныя міфы, даведацца аб палеаліце, неаліцеі бронзавым веку на нашай зямлі, пра цікавыя археалагічныя знаходкі: кераміку, першабытныя інструменты, пра культуру нашай прагісторыі.
Калі: 11 верасня, пятніца, ў 19:00.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.
Хто: Алег Ткачоў, археолаг, даследчык Пабужжа.
Уваход бясплатны.
Даведка:
“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.