DzeЦікава & Ко

”Інфармацыя ў інтэрнэце: як абараніць сябе і сваю галаву” карысная размова пройдзе 19 верасня

У рамках праекта “Ёсць Размова” агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў на займальную лекцыю Аляксандра Арсёнава – журналіста nn.by

Інфармацыйныя патокі павялічваюцца вельмі хутка, і праблема перагрузкі прадстае перад простым чалавекам амаль кожны дзень. Як з гэтым справіцца і як знайсці сапраўды карысныя для сябе факты можна даведацца 19 верасня на лекцыі ”Інфармацыя ў інтэрнэце: як абараніць сябе і сваю галаву”.

На сустрэчы распавядуць, як арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, як адрозніваць фэйкавыя навіны і як абараніць сябе ў інтэрнэце.

Лектарам выступае Аляксандр Арсёнаў, журналіст газеты ”Наша Ніва”. Фізік па адукацыі, раней працаваў на IT.TUT.BY. Цікавіцца сучаснай тэхнікай і навуковай фантастыкай, выжываннем СМІ ў інтэрнэце і пошукам забаўных фактаў.

На сустрэчу 19 верасня ў Берасці запрашаюцца ўсе жадаючыя і асабліва тыя, хто хоча арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, не выдатковая на гэта шмат часу. Падрабязнасці vk.com

Калі: 19 верасня, субота, ў 18:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.

Хто: Аляксандр Арсёнаў, журналіст газеты ”Наша Ніва”

Уваход бясплатны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

CrlZGo3XN0Y[1]

Пакінуць адказ