Categories: Грамадства

Выстава выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека прыедуць у Брэст

У жыхароў і гасцей Брэста 27 верасня будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату і атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны.

На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Брэстчыне, так і па ўсёй Беларусі.

Наведнікі змогуць непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзянаў у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцыяў, жорсткага абыходжання з жывёламі і па іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

Гэта прадстаўнікі такіх арганізацый як Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Праваабарончы цэнтр “Ідэнтычнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, зааабарончая ініцыятыва “Лапа закона”, моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада” і Міжнародны праваабарончы рух у Беларусі.

У кожнага падчас мерапрыемтсва будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады ці кансультацыі наконт жыццёвых сітуацый, якія на першы погляд падаюцца невырашальнымі.

Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас у нядзелю 27 верасня ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” па адрасе: г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 14. Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку – усё адно прыходзьце! Уваход – вольны.

 

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago