У рамках праекта “Ёсць Размова” АРР “Дзедзіч” запрашае на сустрэчу з берасцейскай мастачкай Ганнай Яцкевіч.
Графічны дызайнер і ілюстратар Аnna Bell распавядзе пра актуальныя трэнды ў беларускім дызайне. Пакажа самыя паспяховыя беларускія і берасцейскія праекты.
На лекцыі можна будзе падрабязней даведацца пра літэрынг – на дадзены момант адзін з самых папулярных накірункаў у сучасным дызайне. Адзін з прыкладаў літэрынга аўтарства Ганны Яцкевіч ўжо намаляваны па адрасе вул. Маякоўскага 46. Калі вы жадаеце бясплатна атрымаць прыгожую цытату беларускага класіка на сваім доме прыходзьце з прапановай на сустрэчу.
Наведайце бясплатную лекцыю каб даведацца, як спалучаюцца беларуская мова і сучасны дызайн.
Падрабязнасці тут.
Калі: 18 кастрычніка, нядзеля, 18:00.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.
Хто: Ганна Яцкевіч, мастак, дызайнер.
Уваход вольны.
Даведка:
“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкантамі ) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…