Categories: Гісторыя

Унікальны горад з багатай гісторыяй

Яшчэ некалькi год таму гэтае месца было ў заняпадзе i нiхто пра яго не ведаў. Гэта радзiма палкаводца i палiтычнага дзеяча, горад старажытных храмаў, лакацыя аднаго з найпрыгажэйшых палацау Беларусi…Вiтайце – Косава.

Проста неверагоднае месца, якое натхняе, здзіўляе і зачароўвае! Гэта мястэчка Косава (сёння Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
Косава – дзіўны горад з унікальнымі помнікамі архітэктуры. Гэты невялікі гарадок, насельніцтва якога складае крыху больш за 2 тысячы чалавек, з’яўляецца радзімай знакамітага палкаводца і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі.

Упершыню горад згадваецца ў 1494 годзе як валоданне маршалка Вялікага княства Літоўскага І.Храптовіча. Мястэчка расло павольна, доўгі час застаючыся ў цені сваіх буйных соседей. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары выдаў загад, які дазваляў праводзіць у Косава таргі і кірмашы. Аднак найбольшага росквіту горад дасягнуў пры новых уладальніках – магнатах Пуслоўскіх, якія набылі гэтыя землі ў другой палове 18 стагоддзя. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Вандалін Пуслоўскі пачаў будаўніцтва ў Косава палаца, сталага пасля адным з найпрыгажэйшых у Беларусі.

Экскурсію ў Косава немагчыма ўявіць без наведвання Пуслоўскага замка. Будаўніцтва яго доўжылася больш за дзесяць гадоў і было завершана ў 1850 годзе. Аб багацці палаца хадзілі легенды: па калідорах быццам гуляў прыручаны леў, у адным з памяшканняў пад шкляной падлогай плавалі экзатычныя рыбкі, а патаемная падземны ход злучаў замак з Ружанскім палацам.

Яшчэ адной візітнай карткай горада, якая прываблівае ня менш увагі аматараў адпачынку і турызму ў Беларусі, з’яўляецца музей-сядзіба Касцюшкі ў Косава. Менавіта тут 4 лютага 1746 года нарадзіўся знакаміты правадыр вызвольнага паўстання супраць расейскай акупацыі і нацыянальны герой ЗША Тадэвуш Касцюшка. У 2004 годзе была адноўлена на аснове малюнкаў Напалеона Орды на старым падмурку радавая сядзіба, адкрытая сёння для наведвальнікаў. Штогод 4 лютага ў Косава праходзяць святкаванні з нагоды Дня нараджэння героя.

Турыстам таксама варта звярнуць увагу на старадаўнія храмы горада. У 1877 годзе на месцы драўлянага касцёла, у якім быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка, ўзвялі каменны Траецкі касцёл у Косава. Захаваліся і царква Святога Антонія 1868, і драўляная Успенская царква 1871. На ўскраіне горада знаходзіцца старыя каталіцкія могілкі, дзе акрамя капліцы, якая адрозніваецца незвычайнай архітэктурай, падарожнік знойдзе магілу удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў. Надмагільны помнік быў усталяваны польскімі ўладамі ў 1928 годзе.

Духам гісторыі і старажытных паданняў прасякнуты кожны куток Косава. Горад, вядомы сваімі унікальнымі славутасцямі і вялікімі выхадцамі па ўсёй Беларусі, назаўжды застанецца ў памяці!

Тэкст і фота: Марыя Чырык

pirozhok

Share
Published by
pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago