Калi ў вас ёсць жаданне зразумець, што гэта — праца ў рэдакцыi Deutsche Welle, прачытайце нiжэй пра некаторыя падрабязнасцi аб прапануемых міжнароднай тэлерадыёкампаніяй стажыроўках. Яны даюць вам мажлiвасць атрымаць досвед па ўсiх накiрунках, дзе працуюць журналiсты DW: тэлебачанне, радыё, анлайн-медыя, камунiкацыi, акадэмiя DW.
Наш рэгiянальны фiлiял у Бонне прапануе радыё i анлайн-стажыроўку на 30 мовах. А наш глабальны мультымедыйны аддзел прапануе стажыроўку ў Берлiне. Тэлевiзiйныя праграмы робяцца на арабскай, нямецкай, ангельскай i гiшпаньскай мовах.
Стажыроўка трывае ад аднаго да шасцi месяцаў і пачынаецца з першага працоўнага дня месяца. Мы зробім усё мажлівае, каб максімальна ўключыць вас у штодзённую працу аддзела. Ваш удзел у вырашэнні журналісцкіх ці рэдактарскіх задач залежыць ад атрыманага раней вопыта. Як правіла, стажыроўка ў DW Welle узнагароджваецца матэрыяльна. Мінімальны памер складае 310 эўра на месяц.
Каб атрымаць права стажыравацца, вы павінны:
*скончыць хаця б тры акадэміцкіх семестра;
*мець пачатковы вопыт журналістыкі на тэлебачанні, радыё ці анлайн-медыя.
Вам таксама патрэбна выслаць (поштай ці праз email) наступныя дакуманты на ангельскай ці нямецкай мовах:
- ліст, у якім трэба пазначыць тэрмін, рэдакцыйны аддзел і сферу дзейнасці (навіны, бізнэс, спорт, культура, штодзённыя справы);
- CV з фота;
- спраўка аб навучанні ва універсітэце;
- апісанне вашага практычнага журналісцкага досведу;
- 3-5 прыкладаў вашай журналісцкай працы (напісаныя і апублікаваныя матэрыялы; мы не прымаем электронныя носьбіты);
- калі вы зацікаўленыя стажыравацца на замежнай мове, дашліце паццверджанне ведання гэтай мовы.
Для стажыроўцы на берлінскам тэлебачанні ў перыяд са студзеня па чэрвень патрэбна падаць заяўку да канца кастрычніка. Зацікаўленыя стажыравацца з ліпеня па снежань — аплікуйце ў красавіку 2016. Удзельнікі атрымаюць адказы на заяўку ў лістападзе і траўні.
Больш інфармацыі тут.
Крыніца: www.dw.com (на ангельскай).