Адукацыя

Стань праектным кансультантам!

Платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by абвяшчае набор на курс “Праектны кансультант”.

упРРРРРРРРрЗаняткі стартуюць 21 лістапада 2015 года.

Да ўдзелу запрашаюць усіх, хто жадае:

  • палепшыць уласную кваліфікацыю ў сферы праектнага мэнэджменту;
  • далучыцца да актуальнай і запатрабаванай рынкам прафесіі;
  • зрабіць свет лепшым – дапамагчы іншым планаваць праекты, а таксама працаваць са сваім уласным.

“Праектны кансультант” – гэта курс, распрацаваны Talaka.by і заснаваны на досведзе 190 праектаў, якія месцяцца на платформе. Больш за 40 з іх атрымалі паспяховую рэалізацыю.

Падчас курсу ўдзельнікі навучацца:

  • валодаць тэарэтычнай базай і паняткамі, неабходнымі для афармлення праекту;
  • правільна фармуляваць праблему, мэты і задачы;
  • самастойна распрацоўваць план рэалізацыі і вылучаць лагічныя фазы;
  • рыхтаваць выразнае і яркае апісанне праекту для яго прэзентацыі і прыцягнення аднадумцаў;
  • працаваць з платформай Talaka.by як эфектыўным інструментам для калектыўнай рэалізацыі праектаў.

PrintАсноўны вучэбны модуль прадугледжвае 5 сустрэч па суботах (папярэдні графік). Навучанне складаецца з тэарэтычных заняткаў і выканання практычных заданняў, як групавых, так і індывідуальных. Найбольш актыўных ўдзельнікаў, якія паспяхова пройдуць курс, запросяць на практыку па кансультаванні праектаў на Talaka.by.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Удзел у Школе бясплатны. Дэдлайн – 16 лістапада.

Крыніца: adukacyja.info.

Пакінуць адказ