Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе штогадовую стыпендыю Эйфеля для міжнародных студэнтаў.
Стыпендыя прызначана для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.
- любое грамадзянства, апроч французскага;
- максімальны узрост: 30 гадоў – для магістрантаў, 35 – для PhD-даследчыкаў;
- быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
- не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
- добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання;
- студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.
Працягласць навучання:
- 12 або 24 месяцы – у магістратуры;
- 10 месяцаў – для даследванняў.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 031 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Акрамя гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа дадому, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.
Падаваць заяўку маюць права толькі французскія ВНУ.
Дэдлайн – 8 студзеня 2016 г.
Больш інфармацыі ТУТ.
Крыніца: adukacyja.info.