Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў V фэстывалі кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile (CPM), які пройдзе ў красавіку 2016 года. Адправіць свае працы можна да 15 лістапада 2015.
Конкурсная праграма фестывалю ў 2016 годзе ўключае секцыі ігравога, дакументальнага, эксперыментальнага, беларускага кіно, а таксама анімацыю і музычныя відэа.
Фестывальныя паказы і вызначэнне пераможцаў пройдуць у красавіку 2016 года ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой у рамках супрацоўніцтва з міжнароднымі кінасупольнасцямі і фестывалямі.
Штогод фестываль праводзіцца на разнастайных пляцоўках горада Мінска, іншых гарадоў Беларусі, а таксама замежных краінаў.
Пяты штогадовы міжнародны фестываль незалежнага кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile» – некамерцыйнае культурнае мерапрыемства. Аргкамітэт фестывалю складае супольнасць энтузіястаў-кінаманаў kinaklub.org, якія прыхільныя каштоўнасцям пастаяннай вольнай кінатворчасці. Фестываль накіраваны на прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, развіццё беларускага кіно, а таксама стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасуполкамі і кінааматарамі па ўсім свеце.
Крыніца: filmfest.by.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…