У рамках праекта “Ёсць размова” АРР “Дзедіч” запрашае на сустрэчу з урбаністам Дзмітрыем Бібікавым.
Што такое гарадская мабільнасць і чаму спатрэбілася прыдумаць менавіта гэтае слова? Чаму для сучаснага горада важна размова аб праблеме мабільнасці, у тым ліку і сярод гараджан? Як мабільнасць звязана з якасцю жыцця ў горадзе?
Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць на бясплатнай лекцыі, якая пачнецца 8 лістапада ў 17:00.
Якім можа апынуцца Берасце ў будучым – праблемы, патэнцыял, месца гараджан.
Усе гэтыя і многія іншыя пытанні і праблемы разглядаюцца ў рамках гарадской мабільнасці.
Гутарка аб мабільнасці звязана са зменай патрабаванняў, што прад’яўляюцца да якасці жыцця ў гарадах і павышэнню ўзроўню ўдзелу жыхароў у іх развіцці. Мабільнасць больш чым транспарт – гаворка пра здольнасці горада не толькі перамяшчаць гараджан хутка і эфектыўна, але і рабіць гэта не пагаршаючы якасць гарадскога асяроддзя, з мінімальнымі наступствамі для экалогі і прытым такім чынам, каб магчымасцю свабодна перамяшчацца па горадзе валодалі людзі самых розных узростаў і дастатку.
Падрабязнасці тут.
Што: Лекцыя “Гарадская мабільнасць: больш чым перасоўванне ў прасторы.”
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1
Хто: Дзмітрый Бібікаў, урбаніст, адзін з заснавальнікаў Урбаністычнай платформы.
Калі: 8 лістапада ў 17:00.
Уваход вольны!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…