Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) і Цэнтр моладзевага супрацоўніцтва (Гдыня, Польшча) запрашаюць у Еўрапейскую валанцёрскую службу (EVS) ў навуковым цэнтры “Experyment”.
Валанцёры будуць працаваць у навуковым цэнтры, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай экспазіцыяй, і дапамагаць адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтаваць ды паказваць эксперыменты для наведнікаў.
Навуковы цэнтр “Experyment” – гэта ўстанова, дзе валанцёры могуць праводзiць час i працаваць з гасцямi розных узростаў ды нацыянальнасцей. Валанцёры маюць магчымасць даследваць iнтэрактыўную выставу і пашыраць свае веды i крэатыўнасць.
У абавязкі валанцёраў уваходзяць: падрыхтоўка і правядзенне розных мерапрыемстваў для груп дзяцей і моладзі; удзел у мерапрыемствах на свежым паветры, навуковых фестывалях; падрыхтоўка і правядзенне семінараў для сем’яў.
Крытэры адбору
Вітаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Валанцёры мусяць быць камунікатыўнымі і адкрытымі для новага досведу, творчымі ды вынаходлівымі. Вiтаюцца кандыдаты з базавым веданнем ангельскай мовы і жаданнем вывучаць польскую. Для праекта патрэбныя і хлопцы, і дзяўчаты. Валанцёры павінны быць зацікаўленыя ў метадах актыўнага навучання, адкрытыя да людзей з іншых краін і носьбітаў іншых культур, а таксама мець жаданне працаваць у групе.
Валанцёрства пройдзе з сакавіка 2016 па люты 2017 года.
Усе выдаткі, звязаныя з валанцёрствам, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюць арганізатары.
Кандыдаты мусяць да 1 снежня 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста “EVS in Experyment Gdynia”).
Крыніца: by.odb-office.eu.