Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ладзіць конкурс тэкстаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа.
Прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага жанру, прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы. Конкурсныя працы тэматычна могуць уключаць:
– біяграфіі беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх і іншых дзеячаў, чыё жыццё і творчасць звязаны з замежжам;
– асэнсаванне творчай спадчыны дзеячаў беларускага замежжа;
– гісторыю масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў;
– прысутнасць беларусаў у асобнай краіне,
– аповед пра дзейнасць беларускіх прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай цэнтральнай рады;
– дзейнасць асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, СМІ;
– сацыяльны, эканамічны, культурны аспект існавання беларускага замежжа.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як прафесійныя навукоўцы і даследчыкі, так аматары і пачаткоўцы з Беларусі і замежжа.
Тэксты памерам каля 40 тыс. сымбаляў мусяць быць напісаныя на беларускай мове. Раней апублікаваныя працы/матэрыялы не прымаюцца.
Конкурсныя матэрыялы неабходна дасылаць на е-мэйл: zbsb.minsk@gmail.com (з тэмай ліста “На конкурс”).
Дэдлайн – 1 студзеня 2016 года. Падрабязнасці – тут.
Крыніца: by.odb-office.eu.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…