Categories: Грамадства

Летні семестр у Аўстрыі

Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ прапануе стыпендыі для вучобы ў Клагенфурце (Аўстрыя).

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты другога – перадапошняга курсаў, якія засвойваюць эканамічныя, тэхнічныя, грамадска-гуманітарныя і іншыя спецыяльнасці.

Галоўная ўмова ўдзелу – знайсці адпаведную спецыяльнасць у гасцявым універы. Адшукаць яе можна па спасылцы.

Неабходныя дакументы:

  • жыццярыс у таблічным выглядзе з фотаздымкам;
  • матывацыйны ліст (1-2 старонкі) з указаннем абранай спецыяльнасці;
  • рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка;
  • моўны сертыфікат, які падцвярджае ўзровень валодання нямецкай альбо ангельскай мовай (В2);
  • акадэмічная даведка з указаннем атрыманых адзнак і залікаў;
  • копія школьнага атэстата;
  • копія пашпарта (31-33 старонкі).

Дакументы трэба цалкам аформіць на нямецкай альбо ангельскай мове ў залежнасці ад таго, на якой мове плануецца навучанне. Пасля адправіць іх да 15 снежня на электронны адрас Інстытута нямецкіх даследванняў ifd@bsu.by.

Наступны этап – сумоўе ў БДУ.

З усімі пытаннямі можна звяртацца ў IfD па адрасе вулю Ленінградская, 20-405.

Крыніца: adukacyja.info.

 

pirozhok

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago