Студэнтаў факультэтаў журналістыкі і маладых журналістаў запрашаюць на стажыроўку ў лепшыя СМІ рэгіёнаў Украіны.
Арганізатары – Media Development Foundation і MYMEDIA.
Працягласць стажыроўкі – ад 2 тыдняў да 2 месяцаў на выбар удзельніка (снежань 2015 – студзень 2016). Інтэрн мае права самастойна выбіраць горад для стажыроўкі ў рэдакцыі тэле-, радыё, анлайн – альбо друкаваных СМІ.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна напісаць на е-адрас [email protected], пазначыўшы ў тэме ліста “Програма міжредакційних обмінів”. У адказ дашлюць анкету, якую неабходна запоўніць да 20 лістапада. Пра вынікі паведамяць цягам 7-10 дзён пасля дэдлайну.
Фінансавыя ўмовы
Інтэрн-замежнік атрымае стыпендыю памерам 650 еўра.
Крыніца: adukacyja.info.