Добра вядомы і доўгачаканы каляндар «Не маўчы па-беларуску!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» на новы 2016 год ужо і ў Брэсце (“Іскра”, вул. Пушкінская, 4)!
366 (бо 2016 — высакосны :)) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік чакаюць вас пад новай вокладкай календара «Не маўчы па-беларуску!» ад «Будзьмы!»
«Падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. Натуральна,нам прыходзілі просьбы яго перавыдаць. Вельмі прыемна, што і друкаваная, і мабільная версіі календара былі адзначаныя прафесійным журы на фестывалі „Аднак“ і атрымалі прызавыя месцы, —каментуе Алена Макоўская, каардынатар кампаніі „Будзьма беларусамі!“. — Думаем, што сакрэт поспеху — і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. Наш каляндар і для дзяцей, і для дарослых! Таму мы вырашылі выдаць каляндар і на 2016 год, дапоўніўшы яго новымі цікавосткамі».
Дызайнер Анатоль Лазар (студыя «Адліга»), аўтар ідэі календара, дадае:
«Мінулагодняе выданне календара было такім удалым і папулярным, што рызыкаваць гэтым праз пошукі новых форм мы, натуральна, не сталі і падрыхтавалі аналагічнае выданне з актуалізацыяй на новы 2016 год. Як кажуць: „Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез“ 🙂 Але новыя словы, малюнкі і прымаўкі у ім таксама ёсць».
Па словах Дар’і Мандзік, аўтаркі малюнкаў, ідэя календара і праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай:
«Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!»
Адзначым таксама, што мабільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі «Будзьма беларусамі!» зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках: для iOS і для Android.
Не маўчым па-беларуску разам!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…