Categories: Моладзь

На студэнтаў, якія выступалі супраць платных пераздач, ціснуць

Беларускія студэнты накіравалі ў Еўрапейскі студэнцкі саюз зварот з просьбай аб салідарнасці.

Зварот падпісалі актывісты чатырох студэнцкіх структур — «Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання» (БАС), «Супольнасці беларускіх студэнтаў», «Студэнцкай рады» і «Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў», а таксама група студэнтаў, якія выступаюць супраць платных адпрацовак.

Як паведаміў кіраўнік БАС Аляксандр Луцэвіч, аўтары звароту паведамляюць пра пачатак кампаніі па зборы подпісаў студэнтаў, якія выступаюць за адмену платнай пераздачы экзаменаў і залікаў ва ўсіх ВНУ Беларусі. Арганізатары кампаніі плануюць сабраць як мінімум 10 тысяч подпісаў, якія будуць накіраваны міністру адукацыі Міхаілу Жураўкову.

«Мы заклікаем Еўрапейскі саюз і Еўрапейскі студэнцкі саюз выказаць салідарнасць з беларускімі студэнцкімі актывістамі, якія церпяць ад рэпрэсій з боку адміністрацыі сваіх ВНУ», — гаворыцца ў заяве. Яго аўтары просяць Еўрапейскі студэнцкі саюз выступіць з заявай аб недапушчальнасці якіх-небудзь парушэнняў акадэмічных свабод і любых рэпрэсій у дачыненні да студэнтаў беларускіх ВНУ.

Як паведамлялася раней, паміж студэнтамі і адміністрацыяй БДУ разгарэўся канфлікт з прычыны ўвядзення платы за пераздачу экзаменаў і залікаў. Студэнты галоўнай ВНУ краіны арганізавалі збор подпісаў пад зваротам да міністра Жураўкова і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі супраць запланаванага новаўвядзення. 11 лістапада зварот перадалі ў рэктарат БДУ, пад ім падпісаліся больш як 2,5 тысячы чалавек, аднак ужо 12 лістапада ў ВНУ было прынята палажэнне аб аплаце паўторнай здачы экзаменаў і залікаў.

На круглым стале ў Мінску 19 лістапада ініцыятары звароту паведамілі, што на студэнтаў, якія бралі ўдзел у зборы подпісаў, аказваецца націск. Паводле іх слоў, супрацоўнікі аддзелаў па выхаваўчай і ідэалагічнай працы выклікаюць студэнтаў і вядуць з імі гутаркі, пасля якіх маладыя людзі вымушаны адмаўляцца ад актыўных дзеянняў. Такая сітуацыя акрамя БДУ назіраецца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дзе студэнты таксама ўзнімалі пытанне пра адмену платы за пераздачу экзаменаў.

Адзін са студэнтаў БДУ на ўмовах ананімнасці расказаў, што студэнтам, якія збіралі подпісы, гаварылі аб тым, што «яны ўдзельнічаюць у палітычным жыцці, што за імі хтосьці стаіць і плаціць за збор подпісаў». Паводле яго слоў, студэнтам намякалі, што імі могуць «зацікавіцца органы». Акрамя таго, адміністрацыя БДУ зрабіла больш жорсткім кантроль наведвальнасці заняткаў.

«Гэта адбываецца для запалохвання студэнтаў. Маладыя людзі баяцца быць адлічанымі, баяцца, што іх прызавуць у армію. І гэты сродак націску мае свой вынік — многія з актыўных студэнтаў адмовіліся ад удзелу ў кампаніі», — расказаў суразмоўца.

nn.by

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago