Адукацыя

Адукацыя і горы: Жэнева

The Graduate Institute Geneva запрашае студэнтаў з усяго свету атрымаць ступень магістра альбо PhD.

The Graduate Institute Geneva – адна са старэйшых навучальных устаноў у свеце, якая арыентуецца на падрыхтоўку студэнтаў да мiжнароднай кар’еры, у тым лiку да працы ва ўнiверсiтэтах. Iнстытут прапаноўвае дысцыплiнарныя i iнтэрдысцыплiнарныя праграмы навучання для PhD-студэнтаў, магiстрантаў (у тым лiку па dual-degree ciстэме).

Лакацыя – Жэнева, Швейцарыя.

Што патрэбна?

  • Запоўнiць аплiкацыйную анлайн-форму;
  • заплацiць унёсак за рэгiстрацыю ў памеры CHF 100;
  • прадставiць кантакты 2 акадэмiчных рэферантаў;
  • запампаваць усе неабходныя дакументы;
  • напісаць матывацыйны лiст;
  • прадставіць CV;
  • скласці спiс адзнак за увесь перыяд навучання з тлумачэннем;
  • зрабіць копii ўciх унiверсiтэцкiх дыпломаў i пасведчанняў, старонак пашпарту з асабiстымi дадзенымi;
  • атрымаць сертыфiкат валодання мовай;
  • запампаваць партрэтнае фота.

Фінансавыя ўмовы

Iнстытут мае на мэце падтрымаць студэнтаў, якiм патрэбна фiнансавая дапамога. Апошняя можа быць прапанавана ў форме пакрыцця коштаў навучання, частковага пакрыцця альбо знiжкi на ўнiверсiтэцкiя ўнёскi.

Дэдлайн – 15 студзеня 2016 г.

Падрабязнасці па спасылцы (на ангельскай).

Крыніца: adukacyja.info.

Пакінуць адказ