DzeЦікава & Ко

28 лістапада бясплатны акустычны канцэрт гурта RAHIS

АРР “Дзедзіч” у межах праекта “Ёсць размова” запрашае берасцейцаў 28 ліcтапада на музычную сустрэчу з гуртом RAHIS.

SMlYiN58k6Q[1]

Rahis беларускамоўная группа, якая ўпершыню завітае ў Берасце. Акрамя вядомых песен вы зможаце паслухаць і новы альбом “Паміж сонцам і хмарамі”.

Гурт Rahis утвораны Дзянісам Філіпенкам і Зьмітром Язьвінскім пры канцы 1990-х, калі хлопцы навучаліся ў Дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце на факультэце прыродазнаўства. Пачыналі з акустычных канцэртаў, а ў 2007 годзе пачалі выступаць з электрычнай праграмай. Праз год сьвет пабачыла першая студыйная праца — максі-сынгл пад назвай «Празь Сеціва», у 2010-м выйшаў першы поўнафарматны альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках». Другі альбом Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» выходзіць роўна праз 5 год пасля першага.

На клявішах Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» грае Аляксандра Клінцэвіч, на сола-гітары — Павал Вялічка, на бас-гітары — Грыня Заслаўскі, на бубнах — Саша Юхнавец, гукарэжысэр альбому — Віталь Кулеўскі.

Іх чароўную музыку можна будзе бясплатна паслухаць 28 лістапада.

Падрабязнасці тут.

Калі: 28 лістапада, субота ў 19:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1.

Што: акустычны канцэрт гурта RAHIS.

Уваход вольны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

OlpL1Ty2ODY

Пакінуць адказ