Грамадства

Таленты запрашаюцца ў Венецыю

Міжнародны арт-конкурс Arte Lagunа, накіраваны на падтрымку сучаснага мастацтва, шукае таленавітых творцаў.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы з шасці плыняў:

  • жывапіс;
  • мастацкая фатаграфія;
  • скульптура і інсталяцыя;
  • відэа арт і перфоманс;
  • віртуальнае і лічбавае мастацтва;
  • асяродкавае мастацтва і лэнд-арт.

Журы абярэ 120 фіналістаў, якіх чакае:

  • 6 грашовых узнагарод па € 7 000 кожная;
  • галоўная калектыўная выстава ў Венецыі;
  • 4 выставы ў галерэях па ўсяму свету;
  • 2 калабарацыі з кампаніямі;
  • 7 арт-рэзідэнцый;
  • 3 міжнародныя кінафестывалі;
  • публікацыя каталогу.

Е2Галоўная калектыўная выстава адбудзецца на гістарычных прасторах Венецыянскага Арсеналу ў сакавіку 2016 г. Гэта выдатная магчымасць рэалізаваць уласны патэнцыял, далучыцца да міжнароднай супольнасці арт-інстытуцый і творчых людзей.

Як падацца

Падаць заяўку можна спасылцы, галоўнае – не забыць далучыць кароткі жыццярыс, фотаздымкі кожнай працы і копію квітанцыю аб аплаце рэгістрацыйнага ўнёску.

Дэдлайн12 снежня 2015 г. Крыніца: adukacyja.info.

Пакінуць адказ