Два тыдні таму на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія збору сродкаў для выдання падрабязнага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”.Мэта кампаніі – сабраць для выдання кнігі праз “Талакошт”43 000 000 бел. руб., больш за трацінуякіх ужо паабяцана будучымі спонсарами.
“Наш дом / Our Home” – гэта
Укладальніцы слоўніка –прафесійныя перакладчыцы, выпускніцы перакладчыцкага факультэта МДЛУ і філалагічнага факультэта БДУ. Ёсць дамоўленасць аб выданні кнігі ўвесну 2016 года з выдавецтвам “Галіяфы”.
“Спачатку праект фінансавалі сваімі сіламі, і такім чынам былі створаныя блізу 30% ілюстрацый. Гэты “пілотнік” з’еў шмат энергіі, часу і грошай, але дзякуючы яму мы шмат чаму навучыліся, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Усцешыла, што пачатак нашай краўдфандынгавай кампаніі мабілізаваў і чальцоў каманды, і іншых людзей: за першыя дзевяць дзён нас фінансава падтрымалі 22 чалавекі, якія паабяцалі 10 000 000 бел. руб, з’явіліся новыя валанцёры. Калі за справу бяруцца не 2-3 чалавекі, а талака – гэта вельмі натхняе. Але і адказнасць адчуваеш немалую, бо людзі нам давяраюць і чакаць ад нас якаснага прадукта. Спадзяемся на паспяховы працяг кампаніі “Наш дом / OurHome” і запрашаем усіх у Беларусі далучыцца да нашага праекта словам ці справай!”
Стать адным з “жыхароў”-фундатараў “Нашага дома” можна да 20 снежня 2015 года.
#nashdom_ourhome
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…