DzeЦікава & Ко

Музычная "Ёсць размова" з RAHIS

28 лістапада прайшоў чароўны акустычны канцэрт Rahis. Гурт упершыню завітаў ў Берасце і паабяцаў вярнуцца з паўнавартасным канцэртам.

велоподарки 036

Ва ўтульнай атмасферы музыканты сыгралі свае вядомыя хіты і песні з новага альбому “Паміж сонцам і хмарамі”. Ад слухачоў было шмат пытанняў, пачынаючы з якога горада яны прыехалі і скочваючы хто па прафесіі музыкі. Агулам усе былі задаволены якаснай музыкай і ўтульнай атмасферай 🙂

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

Пакінуць адказ