Экалогія

Конкурс ЭКАфотаздымкаў

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапартнёрства” ладзіць конкурс фотаздымкаў на тэму энергазберажэння пад слоганам “Нават кот ведае…”.

Удзельнікам прапануецца сфатаграфаваць ката ў абставінах, дзе ён сваімі паводзінамі паказвае, як берагчы энергарэсурсы.

Здымкі, зробленыя фотаапаратам ці мабільным тэлефонам альбо планшэтам, неабходна дасылаць на сеціўную пошту: [email protected] (з пазнакай у тэме ліста “Нават кот ведае”). У лісце канкурсантам неабходна пазначыць сваё прозвішча, імя, узрост, населены пункт, кантактны тэлефон (пажадана мабільны) і назву фотаздымка. Калі ласка, у некалькіх сказах апішыце, якую параду па энэргазберажэнні адлюстроўвае фотаздымак. Апошні дзень прыёму заявак – 12 снежня 2015 года.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 17 снежня. Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды, лепшыя працы будуць апублікаваныя на сайце spare-belarus.by. З дадатковымі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся ў міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапартнёрства” праз е-мэйл: [email protected], па тэл.: (017) 336 01 90.

Крыніца: by.odb-office.eu

 

Пакінуць адказ