Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапартнёрства” ладзіць конкурс фотаздымкаў на тэму энергазберажэння пад слоганам “Нават кот ведае…”.
Удзельнікам прапануецца сфатаграфаваць ката ў абставінах, дзе ён сваімі паводзінамі паказвае, як берагчы энергарэсурсы.
Здымкі, зробленыя фотаапаратам ці мабільным тэлефонам альбо планшэтам, неабходна дасылаць на сеціўную пошту: spare@ecopartnerstvo.by (з пазнакай у тэме ліста “Нават кот ведае”). У лісце канкурсантам неабходна пазначыць сваё прозвішча, імя, узрост, населены пункт, кантактны тэлефон (пажадана мабільны) і назву фотаздымка. Калі ласка, у некалькіх сказах апішыце, якую параду па энэргазберажэнні адлюстроўвае фотаздымак. Апошні дзень прыёму заявак – 12 снежня 2015 года.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 17 снежня. Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды, лепшыя працы будуць апублікаваныя на сайце spare-belarus.by. З дадатковымі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся ў міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапартнёрства” праз е-мэйл: spare@ecopartnerstvo.by, па тэл.: (017) 336 01 90.
Крыніца: by.odb-office.eu
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…