Моладзь і лідары моладзевых арганізацыяў запрашаюцца прайсці адмысловы анлайн-курс, які распавядае пра мэты, прыярытэты і плануемыя рэзультаты фінансуемай Еўразвязам праграмы “Эразмус Плюс: Моладзь у дзеянні”.
Удзельнікі курсу змогуць даведацца, як уключыцца ў еўрапейскае моладзевае супрацоўніцтва на карысць сваёй арганізацыі, моладзевай групы альбо супольнасці.
Праграма курсу ўключае відэаматэрыялы, якія ўключаюць як агульную інфармацыю пра праграму, так і дэталёвыя парады, як распрацаваць якасны праект.
Курс уключае дыскусіі і дае магчымасць высветліць складаныя пытанні, абмен рэкамендацыямі.
Раздзелы курсу:
- Уводзіны у праграму “Эразмус Плюс: Моладзь у дзеянні”.
- Моладзевыя абмены.
- Еўрапейская валанцёрская служба.
- Мабільнасць маладых работнікаў.
- Працэдуры падачы заяўкі.
Каб пачаць навучанне па анлайн-курсе, калі ласка, зарэгіструйцеся. Дэдлайн: скора.
Крыніца: by.odb-office.eu.