Адукацыя

Шчаслівы выпускнік

Акадэмія фінансаў і бізнэсу Вістула і Вышэйшая школа бізнэсу ў Вроцлаве шукаюць выдатных навучэнцаў выпускных класаў. Пераможцы атрымаюць стыпендыю на вучобу, бясплатныя курсы польскай мовы, зніжкі і каштоўныя прызы.

Удзельнікі змогуць выбраць адзін з накірункаў:

  • Міжнародныя дачыненні;
  • Эканоміка;
  • Інфарматыка;
  • Кіраванне;
  • Турызм і рэкрэацыя;
  • Фінансы і бухгалтарскі ўлік.

Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:

 🙂 першы – абранне ўдзельнікаў паводле іх адзнак за апошняе паўгоддзе і анлайн-тэсту (з 12 лютага па 4 сакавіка 2016 г.);

 🙂 другі – фінальны іспыт (з 19 сакавіка па 3 красавіка 2016 г.);

 🙂 трэці – абвяшчэнне пераможцаў конкурсу (15 красавіка 2016 г.).

Зарэгістравацца на ўдзел у конкурсе можна тут, а даведацца больш інфармацыі – па спасылцы.

Дэдлайн – 8 лютага 2016 г. Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ