Што такое вулічнае мастацтва і якія яго асаблівасці ў Беларусі? Як прабіцца праз бюракратыю і легалізаваць стрыт-арт на нашых вуліцах?
Пра гэта раскажуць берасцейцам госці праекта “Ёсць размова” —куратар фестывалю Vulica Brasil Міла Котка і мастак Алесь Kontra.
«Нашы госці не толькі адкажуць на цікавыя і актуальныя пытанні пра стрыт-арт, яго тэндэнцыі і віды, — абяцае каардынатар праекта Алена Каховіч. — Яны падзеляцца сваім вопытам: раскажуць пра поспех беларуска-бразільскага фестывалю Vulica Brasil, які праводзіцца ў Мінску ўжо другі год, аб яго кухні і працах, якія зараз ўпрыгожваюць фасады будынкаў сталіцы».
Удзельнікі бясплатнага мерапрыемства даведаюцца ад Мілы Коткі, як нараджаюцца некамерцыйныя фэсты і крэатыўныя праекты, якія цяжка сцііснуюць на шляху іх рэалізацыі, і каму ўвогуле ўсё гэта патрэбна. А таленавіты дызайнер і мастак Алесь Kontra з каманды арт-студыі ТАКТАК распавядзе пра сакрэты працы вулічнага мастака, дасць парады і, вядома, пакажа свае малюнкі.
Рыхтуйце пытанні пра тое, якіх новых маштабных артаў нам чакаць і дзе, як стаць вулічным мастаком, як рэалізаваць сваю мару, — і прыходзьце 6 снежня ў нядзелю ў 18:00 па адрасе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46/1.
Уваход вольны!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…