Адукацыя

Удзельнік ці трэнер? Выбірай!

Еўрапейская праграма “Культура і крэатыўнасць” шукае 50 лідараў з шасці краін Усходняга партнёрства.

Праграма факусуецца на эфектыўнай арганізацыі мэнэджарскай працы ў рэкламе, архітэктуры, архіўнай, музейнай справе, галерэях і бібліятэках, жывапісе, модзе, дызайне, фатаграфіі, фестывалях, выдавецтве, радыё, тэлебачанні, фільмаграфіі, кіно, музыцы і інш. – як у дзяржаўным, так і недзярджаўным сектары.

Далучыўшыся да праграмы і наведаўшы стартавую імпрэзу, вы зможаце:

  • пазнаёміцца з вядомымі культурнымі спецыялістамі з творчых колаў  Еўразвязу;
  • даведацца больш аб праграме;
  • заявіцца як трэнер для варкшопаў, якія будуць ладзіцца цягам наступных 18 месяцаў.

Кожны варкшоп будзе суправаджацца падтрымкай міжнародных і мясцовых экспертаў.

Тэмы варкошопаў:

  • франдрайзінг;
  • маркетынг;
  • развіццё аўдыторыі;
  • фінансавыя навыкі;
  • адвакатура і шмат іншае.

Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы (на ангельскай).

Дэдлайн – 15 студзеня 2016. Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ