Кансорцыум трох прэстыжных еўрапейскiх iнтытутаў – Heriot-Watt University у Шатландыi, Buskerud and Vestfold University College у Нарвегii i Budapest University of Technology and Economics у Венгрыі – прадстаўляюць новы двухгадовы магiстарскi курс Joint International Master in Smart Systems Integration (SSI).
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з выдатнымі дасягненнямі ў галіне электраінжынірынга, электронікі, фізікі, матэрыялазнаўства і іншых сумежных напрамкаў.
Прапанаваны курс быў распрацаваны з мэтай задаволiць патрэбы мiкрасiстэмных тэхналогiй.
Патрабаваннi:
Усе кандыдаты павiнны мець выдатныя дасягненнi на першай ступенi адукацыi па наступных напрамках:
- electrical engineering;
- electronics;
- computer engineering;
- physics;
- material science;
- machnical engineering;
- mechanical engineering;
- biomedical engineering i iншыя блiзкiя накірункi.
Розныя тыпы стыпендый прадугледжаны для студэнтаў з наступных краiн:
- рrogramme countries: EC, Македонiя, Iсландыя, Лiхтэнштэйн, Нарвегiя, Швейцарыя, Турэччына;
- рartner counries: усе замежныя краiны + special window countries.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошт семестравых унёскаў, выдаткі на транспарт, жыллё. Да таго ж кожны стыпендыят будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры €1000 штомесяц.
Дэдлайн – 6 альбо 27 студзеня 2016 года.
Даведацца больше падрабязнасцей і падаць заяўку можна па спасылцы.
Крыніца: adukacyja.info