Унiверсiтэт Цукуба радуе файнай навагодняй прапановай — запрашае ўсiх жадаючых на адмысловую магiстарска-доктарскую праграму (“1+3” MA and PhD) японскiх i еўразiйскiх даследванняў.
Пачатак навучання – кастрычнiк 2016 года. Лакацыя – Цукуба, Японія.
The Graduate School of Humanities and Social Sciences of the University Tsukuba – адзiны iнстытут у Японii, якi прапаноўвае камбiнаваную праграму магiстарска-доктарскай ступенi з акцэнтам на еўразiйскiх даследваннях.
Праграма «1+3» складаецца з аднаго года магiстратуры і трох гадоў доктарскага даследвання. Цягам вучобы студэнты атрымаюць магчымасць вучыцца як на ангельскай, так і японскай мовах. Напрыканцы чакаецца, што студэнты будуць выдатна валодаць і ангельскай, i японскай мовамi, у дадатак да ведаў па абраных накiрунках i спецыялiзацыях.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- нацыянальнасць адной з постсавецкiх краiн альбо Манголii;
- дата нараджэння – не пазней за 2.04.1981;
- наяўнасць скончанай ступенi бакалаўра;
- валоданне ангельскай (мiжнародныя сертыфiкаты) i японскай (узровень N5 i вышэй) мовамi;
- магчымасць прыехаць у Японiю цягам апошняга тыдню верасня 2016 г.;
- адсутнасць стыпендый ад японскiх спонсараў у мiнулым, любой актуальнай стыпендыi на час пачатку вучобы.
Як падацца
Першы этап – запаўненне i перасылка папярэдняй аплiкацыйнай формы на адрас:
Другі этап – інтэрв’ю i экзамен, якія адбудуцца ў краiне рэзiдэнцыi кандыдата. Да гэтага моманту неабходна даслаць наступныя дакументы:
- сертыфiкаваныя выпiскi акадэмiчнай i прафесiйнай паспяховасцi;
- сертыфiкат валодання ангельскай мовай (TOEFL цi GRE) (базавае валоданне японскай мовай пажадана i будзе перавагай)
…на адрас
SPCEA, Program in Japanese and Central Eurasian Studies
Graduate School of Humanities and Social Sciences
University of Tsukuba
Tennodai 1-1-1, Tsukuba-shi, Ibaraki-ken JAPAN
305-8571
е-mail: [email protected]
Апроч гэтага, на другiм этапе на адрас Iнстытута дасылаюцца наступныя дакументы:
- 8 фота (30mm*40mm);
- рэкамендацыйныя лiсты;
- афiцыйныя выпiскi альбо афiцыйныя копii дыпломаў i пасведчанняў з папярэдняга месца навучання (бягучая выпiска ў выпадку, калi вычоба яшчэ працягваецца);
- арыгiнальны сертыфiкат валодання японскай мовай (JLPT, level N5 альбо вышэй) пры наяўнасцi.
Дэдлайн – 10 студзеня 2016 г. Крыніца: adukacyja.info.