Адукацыя

Атрымай фінансавую адукацыю за мяжой!

The Vienna Graduate School of Finance (VGSF) запрашае выдатных студэнтаў да удзелу ў PhD-праграме, якая стартуе ў наступным акадэмiчным годзе.

The VGSF – цэнтр перадавых навук у сферы фiнансаў, якi знаходзiцца ў новым кампусе ў Вене, займаецца акадэмiчнымi даследваннямi i доктарскай адукацыяй.

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • ліст пра мэты i задачы на перыяд вучобы;
  • сертыфiкаты ўсiх унiверсiтэцкiх ступеняў;
  • выпiска з адзнакамi;
  • рroof of aptitude (GRE альбо GMAT);
  • сертыфікат валодання ангельскай мовай (TOEFL, IELTS);
  • лісты рэкамендацый.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыi – 2000 еўра (брута) штомесяц. Пасля выдаткаў на страхаванне, падаткi i iншае стыпендыят будзе мець каля 1450 еўра – дастатковую суму для жыцця ў Вене.

Падрабязней тут (на ангельскай). Дэдлайн: 29.01.2016.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ