DzeЦікава & Ко

“Як адзначыць святы карысна для здароў’я” – распавядзе Андрэй Белавешкін 27 снежня

У межах праекта “Ёсць размова” арганізаваным АРР “Дзедзіч” 27 снежня адбудзецца бясплатная сустрэча на якой можна будзе даведацца як смачна і карысна адзначыць Каляды.

15476127132_f1ab8fe615_o[1]

Звычайна мы хістаемся ў дылеме «нясе здароўе і нясе задавальненне». Аднак, не кожнае задавальненне шкодна і існуе шмат здаровых спосабаў парадаваць і задаволіць сабе карысным. Размова пойдзе пра розныя віды задавальнення і шляхі сувалодаць з імі. І пад Новы год – парады як правесці святы карысна для здароўя.

Андрэй Белавешкін лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук, выкладчык медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар і вядучы навучальных семінараў па рэсурсах здароўя. Аўтар блога аб здаровым ладзе жыцця, аўтар розных навуковых публікацый, а таксама шэрагу артыкулаў у папулярных СМІ (Cosmopolitan, Onliner, TUT.by і інш.).

Што: лекцыя “Як адзначыць свята карысна для здароў’я”.

Дзе: вул. Маякоўскага 46-1.

Калі: 27 снежня ў 17:00.

Уваход вольны!

“Ёсць Размова” — праект АРР “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

photo376154305686776032

Пакінуць адказ