Міла прыехала ў туманнае Берасце яшчэ 13 снежня. Але нашы веды і ўражанні захаваліся і да сёння. Мы абагульнілі ўсю размову і вось вам 10 парадаў ад арганізатара фестываля Vulica Brazil як замуціць свята мастацтва.
Міла Котка натхніла ўсіх без выключэння і некаторыя нават накідалі планы на будучы год. Вось 10 парадаў якія будуць карыснымі не толькі для стварэння вулічнага фестывалю.
- Рабіце тое, што вам падабаецца.
- Што бы вы не рабілі, ніколі не забывайце першапачатковую мэту.
- Творчасць мастакоў галоўная сутнасць фестывалю. Паважайце і абараняйце іх ідэі.
- Грукайце ва ўсе дзверы. Чым больш дзвярэй, тым больш станоўчых адказаў.
- Выдумляйце хітрыкі каб усё было на мазі.
- Рабіце акцэнт на ўсіх чальцах праекта. Кажыце, што менавіта ён галоўны і ўсе чакаюць толькі яго станоўчага адказу 🙂
- З чыноўнікамі і спонсарамі размаўляйце на зразумелай ім мове. Пакіньце вялікія прэзентацыі на час, калі яны сапраўды будуць вас слухаць.
- Калі трэба падтрымка, вылучайце карыснае менавіта для гэтага партнёра.
- Завіце паўдзельнічаць у стварэнні свята крэатыўных сяброў. Яны дапамогуць запоўніць тыя нішы, на якасную арганізацыю якіх вам не хапае часу.
- Атрымоўвайце задавальненне, вы на свяце!
Фота: Юлія Савіч