Адукацыя

Анлайн-курсы ангельскай мовы

Для тых, хто не любіць выходзіць з дому, універсітэт Арызоны прапаноўвае бясплатны анлайн-курс па English Writing.

Курс разлічаны на 8 тыдняў і накіраваны на паляпшэнне навыкаў па перадачы і развіцці ўласных ідэй. Таксама цягам курсу студэнтам будзе неабходна выканаць некалькі праектаў, выкарыстоўваючы любы ўзровень тэхналогій.

Падчас курсу вы даведаецеся:

  • як палепшыць навыкі пісьма, каб усе былі задаволеныя;
  • што ўключаць і не ўключаць у напісаную ідэю;
  • як правільна выкарыстоўваць розныя інструменты;
  • як выкарыстоўваць розныя стылі і жанры;
  • якія тэхналогіі выкарыстоўваць, каб напісанне тэкстаў было больш эфектыўнае;
  • як атрымаць з усяго гэтага карысць.

Як далучыцца?

  • націснуць на спасылку;
  • стварыць новы акаўнт і ўвайсці;
  • зарэгістравацца;
  • далучыцца да курсу да 13.03.2016.

Анлайн-курс пачнецца 14 сакавіка 2016 г. Курс бясплатны, па заканчэнні ёсць магчымасць за пэўную суму атрымаць сертыфікат.

Крыніца: адукацыя.інфо.

Пакінуць адказ