У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у «Маршы студэнтаў» 2 снежня, падчас заліковай сэсіі склаліся праблемы са здачай аднаго заліка. Гэты залік, па словах хлопца, ставіўся ўсім студэнтам «аўтаматам», але ён чамусьці стаў выключэннем.
Глеб Вайкуль два разы здаваў залік, і кожны раз выкладчык Таццяна Іванаўна Шамякіна яго не ставіла, спасылаючыся на недакладнасці і няправільныя фармуліроўкі. На трэці раз малады чалавек здаваў прадмет ужо камісіі:
«5 студзеня я здаваў залік камісіі з трох чалавек, у тым ліку там прысутнічала і Т. Шамякіна. Я адказаў на ўсе пытанні па білету, і два сябры камісіі былі згодныя з тым, што я валодаю інфармацыяй па прадмеце і мне можна паставіць залік. Але Таццяна Іванаўна казала, што я адказваў няправільна, задавала дадатковыя пытанні не па білету. Я адказваў і на гэтыя пытанні, але ў выніку, выкладчыца сказала, што хоча сустрэцца яшчэ раз на пераздачы. Я здзівіўся, таму што камісія – апошняя інстанцыя. Але я паверыў аўтарытэту выкладчыцы».
Але пазней, інфармацыя пра пераздачу заліка камісіі не спраўдзілася, Глеб Вайкуль не змог датэлефанавацца да выкладчыка. А сёння пабачыў сваё прозвішча ў спісе студэнтаў на адлічэнне.
Студэнт дакладна не можа звязаць няздачу заліку з удзелам у «Маршы студэнтаў», але ён неаднаразова чуў з розных крыніц, што яго могуць адлічыць за актыўную пазіцыю і адкрытае выказванне свайго меркавання.
«Я рыхтаваўся да ўсіх залікаў і іспытаў, я быў упэўнены, што супраць мяне будуць правакацыі. Але спадзяваўся, што я здам усе іспыты. Аднак не чакаў, што мяне «заваляць» і гэта адбудзецца менавіта на заліку Таццяны Іванаўны Шамякінай», – кажа Глеб Вайкуль і спадзяецца, што дэканат дазволіць пераздаць яшчэ раз.
Нагадаем, акцыя «Марш студэнтаў» прайшла ў Мінску 2 снежня. На ёй маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў, падчас яе нікога не затрымлівалі, але на некаторых удзельнікаў былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы.
У тым ліку быў складзены пратакол і на Глеба Вайкуля, пазней ён быў абвінавачаны па ч. 1 арт. 23.34 КаАП «»Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» і прысуджаны да штрафу ў 18 базавых велічынь.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…