Калі ты студэнт і адчуваеш, што можаш болей, чым проста хадзіць на звыклыя і прадказальныя заняткі, калі твая галава разрываецца ад ідэй, а сэрца – ад жадання спазнаваць новае, калі твае ногі мараць ездзіць па ўсім свеце і вучыцца нязведанаму, а рукі так і чэшуцца змяніць свет да лепшага – гэты АдуМарафон дакладна для цябе!
Гэта выклік самому сабе, які будзе складацца з пераадолення трох этапаў і выканання пэўных адукацыйных заданняў. Заданні “пракачаюць” твае веды і навыкі ды пазнаёмяць з цікавымі людзьмі.
На кожным этапе будуць арганізаваны майстар-класы, на якіх удзельнікі даведаюцца і навучацца ўсяму неабходнаму для выканання заданняў. Калі ў працэсе ўзнікнуць цяжкасці, заўсёды будзе падтрымлівацца сувязь па электроннай пошце, таму можна разлічваць на пастаянную дапамогу і падтрымку.
Як падаць заяўку?
Неабходна толькі запоўніць анкету:
https://docs.google.com/forms/d/1hxnxkOwbzknL7WV-etuehShxap0_eyo4vui36Iy1-aM/viewform
Якія ўзнагароды?
Па-першае, гэта веды, навыкі і цікавыя людзі, з якімі ты пазнаёмішся падчас выканання заданняў. Гэта той патэнцыял, які спатрэбіцца, калі ты маеш вялікія мэты.
Па-другое, лепшыя ўдзельнікі паедуць на міжнародны фестываль Адуфэст 3.1, які адбудзецца ў сакавіку ў адной з краін Еўразвязу. Праезд, пражыванне і харчаванне цалкам аплочваюцца. Падрабязней пра папярэднія Адуфэсты можна пачытаць тут: http://adukacyja.info/adufest/
Удзельнікаў, якія выканаюць усе заданні, запросяць на фінальную гала-вечарыну!
І ўсіх, канешне, чакае шмат прыемных сюрпрызаў!
Дэдлайн: 13.01.2016, лакацыя: Мінск.
Падрабязней у крыніцы.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…