У межах праекта “Ёсць размова” арганізаванага АРР “Дзедзіч” адбудзецца бясплатная сустрэча з лідарам гурта “Рэха” і “Гаротніца” Андрусём Такіндангам.
Мастак, паэт і музыка Андрусь Такінданг адкажа на ўсе вашы пытанні і парадуе сваімі лепшымі музычнымі творамі.
Прыходзьце 7 лютага ў нядзелю ў 19:00 па адрасе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1.
Што: Музычная сустрэча з Андрусём Такіндангам.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага д. 46, кв. 1
Калі: 7 лютага, нядзеля, пачатак у 19:00.
Уваход вольны!
Даведка:
“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у межах якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкантамі ) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.