Лідарская праграма для маладых беларусаў – гэта 4-тыднёвы абмен досведам з жыхарамі ЗША цягам ліпеня 2016 года праз падарожжы невялікімі групамі ў розныя супольнасці: Луісвіл і Кентукі, Талса і Аклахома, Дэнвер і Каларада.
Мэта праграмы – развіццё патэнцыйнай кіруючага складу ў Беларусі і ЗША, удзельнікі якога…
- маюць пачуццё грамадскай адказнасці, прыхільнасць да развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў грамадстве;
- усведамляюць бягучыя і глабальныя праблемы;
- валодаюць навыкамі лідара;
- гатовы садзейнічаць развіццю адносін паміж беларускай і амерыканскай моладзю.
На праграму запрашаецца 30 удзельнікаў з Беларусі і 8 з ЗША ўзростам 15-17 гадоў.
Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна:
- знаходзіцца ва ўзросце 15-17 гадоў падчас абмену;
- быць навучэнцам школы;
- НЕ мець досведу падарожжаў у ЗША раней;
- валодаць ангельскай;
- быць жыхаром Беларусі;
- мець дазвол ад бацькоў на ўдзел у праграме;
- запоўніць заяўку: эсэ, рэкамендацыйныя лісты, пісьмовы дазвол ад бацькоў.
Моладзь з абмежаванымі магчымасцямі таксама запрашаецца да ўдзелу.
Крытэры да патэнцыйных ўдзельнікаў:
- зацікаўленасць у валанцёрстве;
- магчымасць працаваць у групах і прымаць розныя пункты гледжання;
- лідарскі патэнцыял;
- добрыя сацыяльныя і камунікатыўныя навыкі;
- паспяховыя вынікі ў навучанні;
- пазітыўны настрой і жаданне ажыццяўляць праекты для школы і грамадства.
Фінансавыя ўмовы
Праграма не патрабуе папярэдняга ўнёску. Урад ЗША аплочвае ўсе транспартныя выдаткі, у тым ліку квіткі ў два бакі, візавыя і адміністрацыйныя зборы, наведванне семінараў, некаторых культурных мерапрыемстваў, адукацыйных матэрыялаў, страхоўку, жыллё, харчаванне.
Кішэннымі грашыма ўдзельнікі забяспечваюць сябе самастойна.
Дэдлайн – 22 лютага 2016.
Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.
Крыніца: adukacyja.info