Марціновіч прэзентуе кнігу пра Шагала ў Брэсце 16 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх берасцейцаў на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Яна адбудзецца 16 лютага ў 19.00 на офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага 46/1).

Віктар Марціновіч распавядзе пра сваю новую кнігу “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску”. Гэтая манаграфія — першая спроба рэканструкцыі і асэнсавання адносін Марка Шагала з родным горадам.

Ад наяўных даследаванняў на гэтую тэму кніга адрозніваецца адмовай ад разгляду Віцебска толькі як кароткага перыяду ў творчасці “рускага габрэя” Шагала, што здабыў поспех у Парыжы. Аўтара цікавіць тое, як атрыманыя ў Віцебску траўмы паўплывалі на фармаванне новай мастацкай мовы Шагала, як няпростыя ўзаемаадносіны з уладамі горада, вучнямі і выкладчыкамі вучэльні выклікалі тое ўнутранае напружанне, якое прывяло Шагала ад ранніх перайманняў кубістаў і стылёвай другаснасці да ўласнага стылю. Акрамя таго (і, магчыма, перш за ўсё), дадзенае даследаванне ўпершыню аб’ядноўвае ў адзіны наратыў перажытае Шагалам у Віцебску ў 1918–1920-х і познесавецкую палітыку памяці, якая дэкласавала Шагала ў БССР да ўзроўню раскрадальніка дзяржуласнасці і памагатага ўхілістаў ад войска.

Такім чынам, “гісторыя”, “расказаная” ў гэтым тэксце, — гэта гісторыя пра тое, як Радзіма спрыяе станаўленню ўнікальнага мастака, а потым забывае яго і строга карае тых, хто спрабуе ўспомніць. У пэўным сэнсе гэта гісторыя, ступень універсальнасці якой набліжае яе да міфа.

Прыходзьце! Рыхтуйце свае пытанні! Будзе цікава!

Уваход вольны!

 

Віктар Марціновіч – мастацтвазнаўца, аўтарам папулярных кніг, сярод якіх раманы “Сфагнум”, “Мова”, “Сцюдзёны вырай” ды інш.

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

budzma.by

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago