Адукацыя

У краіну маліны

Жадаеш правесцi незабыўны летні тыдзень з аднагодкамi з усяго свету? Краіна маліны разам з ISWiB прапануе цікавую магчымасць адмыслова для цябе!

ISWiB арганiзуе Мiжнародны студэнцкi тыдзень у Бялградзе – адукацыйны i культурны фестываль. Цягам тыдня ўдзельнiкі…

  • пазнаёмяцца з Бялградам i Сербiяй;
  • паўдзельнiчаюць у разнастайных варкшопах, якія закрануць самыя вострыя праблемы сучаснага грамадства;
  • падзеляцца сваiмi iдэямi i меркаваннямi з моладдзю з усяго свету ў свабодным ад забабонаў, гвалту, ксенафобii асяроддзi.

Мiжнародны студэнцкi тыдзень – магчымасць пазнаёмiцца з адмысловымi прафесiяналамi разнастайных сфер, атрымаць новы досвед зносiнаў на карысць свайму грамадству.

Перыяд – з 17 па 24 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Бялград, Сербія ().

Патрабаваннi да кандыдатаў

Калі ты…

  • камунiкатыўны, таварыскi;
  • зацiкаўлены сучаснымi сацыяльнымi праблемамi;
  • матываваны зрабiць рэальныя змены;
  • хочаш падзялiцца асабiстымi iдэямi;
  • жадаеш правесцi 7 дзён з людзьмi з усяго свету i разам папрацаваць над разнастайнымi праблемамi;
  • маеш жаданне прэзентаваць сваю краiну, яе культуру i звычаi.

…то арганізатары завочна ўжо вітаюць цябе на фестывалі. Неабходна толькі схадзіць сюды.

Дэдлайн – 29 лютага 2016 года.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ