Універсітэт Арызоны прапаноўвае бясплатны анлайн-курс па English Writing.
Курс разлічаны на 8 тыдняў і накіраваны на паляпшэнне навыкаў па перадачы і развіцці ўласных ідэй. Таксама цягам курсу студэнтам будзе неабходна выканаць некалькі праектаў, выкарыстоўваючы любы ўзровень тэхналогій.
Падчас курсу вы даведаецеся:
- як палепшыць навыкі пісьма, каб усе былі задаволеныя;
- што ўключаць і не ўключаць у напісаную ідэю;
- як правільна выкарыстоўваць розныя інструменты;
- як выкарыстоўваць розныя стылі і жанры;
- якія тэхналогіі выкарыстоўваць, каб напісанне тэкстаў было больш эфектыўнае;
- як атрымаць з усяго гэтага карысць.
Як далучыцца?
- націснуць на спасылку;
- стварыць новы акаўнт і ўвайсці;
- зарэгістравацца;
- далучыцца да курсу.
Анлайн-курс пачнецца 14 сакавіка 2016 г. Курс бясплатны, па заканчэнні ёсць магчымасць за пэўную суму атрымаць сертыфікат.
Крыніца: adukacyja.info