Адукацыя

Сакура замест цюльпанаў!

Міжнародная праграма JAUW запрашае дзяўчат да правядзення даследаванняў у Японіі.

Прапанова:

  • 5-6 месяцаў даследаванняў (у пазначаны перыяд) у любым універсітэце Японіі;
  • 2 гранты для дзяўчат.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць дзяўчынай і жыць па-за межамі Японіі;
  • валодаць ступенню магістра ці эквівалентнай (заяўкі з доктарскай ступенню таксама будуць разглядацца, але ў апошнюю чаргу);
  • знайсці самастойна ўніверсітэт і падаць дакументы;
  • напісаць у матывацыйным лісце: чаму менавіта ў Японію і навошта гэтыя веды ў роднай краіне?

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя – ¥700,000 to ¥1,000,000 на чалавека. Дакладны памер вызначаецца для кожнай стыпендыяткі асобна. Трэцяя частка стыпендыі выплочваецца адразу пасля прыбыцця ў Японію, астатнія – праз 40 дзён.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка на ўдзел (дзве часткі – па пяць копій);
  • рэкамендацыйныя лісты (тры);
  • пацверджанне ад гасцявога ўніверсітэта Японіі;
  • медыцынскі сертыфікат;
  • фотаздымак.

Увесь пакет дакументаў (на ангельскай мове!) трэба даслаць па пошце.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.

Неабходныя формы, дакладныя ўмовы і паштовы адрас можна знайсці па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ