Categories: Адукацыя

25 вольных месцаў: магістратура ў Варшаве

Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвяшчае конкурс на атрыманне 25 стыпендый на двухгадовае навучанне ў магістратуры.

Праграма разлічана на кандыдатаў з Усходняй Еўропы, Балканаў (не з ЕЗ), Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Кандыдаты павінны мець навуковыя дасягненні і/або вылучацца арганізацыйнай актыўнасцю і мець перспектывы выкарыстання набытых у Польшчы ведаў у краіне паходжання, у розных галінах навуковага жыцця і грамадскай дзейнасці.

У праграму навучання ўваходзяць пытанні гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Расіі і ўсёй посткамуністычнай прасторы. Асаблівая ўвага надаецца гісторыі, нацыянальным і паліталагічным праблемам, разглядаюцца таксама пытанні гісторыі мастацтва, літаратуры, культуры, сацыялогіі, геаграфіі, дэмаграфіі, права, эканомікі і інш. Праграма прадугледжвае таксама вывучэнне адной мовы рэгіёна.

Навучанне вядзецца па шасці спецыяльнасцях:

  • Усходняя Еўропа;
  • Цэнтральная Еўропа;
  • Балканы;
  • Расія;
  • Каўказ;
  • Цэнтральная Азія.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя прадугледжвае:

  • вызваленне замежных студэнтаў ад аплаты навучання ў Варшаўскім універсітэце (3000 еўра за год);
  • сацыяльную стыпендыю ў памеры 1350 злотых;
  • курсы польскай мовы (1 або 2 семестры);
  • курсы рэгіянальнай мовы (4 семестры);
  • частковую аплату коштаў навуковых паездак на першым курсе навучання.

Каб скарыстацца стыпендыяй, неабходна выканаць умовы, прадугледжаныя рэгламентам Стыпендыі, а таксама падрыхтаваць выніковую пісьмовую магістарскую дысертацыю на польскай мове.

Важныя тэрміны 

Да 15 сакавіка 2016 года неабходна даслаць камплект дакументаў на адрас электроннай пошты stypendia.studium@uw.edu.pl.

Да 30 красавіка 2016 года – абвяшчэнне вынікаў першага этапу конкурсу.

1 мая – 15 чэрвеня 2016 года – другі (пісьмовы тэст) і трэці (сумоўе) этапы конкурсу. Адбор будзе праводзіцца на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Польшча або, у выключных выпадках, у Польшчы.

1 ліпеня 2016 года – абвяшчэнне спісу абраных стыпендыятаў.

Кандыдаты, якія недастаткова добра валодаюць польскай мовай, будуць залічаны ўмоўна (на падставе вельмі добрых прадметных вынікаў) і будуць абавязаны самастойна вывучаць польскую мову. У сярэдзіне лістапада яны павінны будуць здаць дадатковы экзамен па польскай мове.

Навучанне

Заняткі пачнуцца 5 верасня 2016 года з падрыхтоўчага курсу.

Стыпендыят, які выканае ўсе патрабаванні праграмы, паспяхова скончыць усе семестры, а таксама напіша і абароніць выніковую працу, атрымае дыплом аб паслядыпломным навучанні ў магістратуры Цэнтра даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Дыплом з’яўляецца паўнавартасным дакументам аб заканчэнні ВНУ у Польшчы, які прызнаецца ў краінах Еўразвязу.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.

Крыніца: adukacyja.info

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago