
Да 25 сакавіка Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ праводзіць акцыю ў гонар Дня Волі, 98-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Любы ахвочы можа атрымаць бел-чырвона-белы сцяжок або сцяжок Еўразвязу з прысоскай для аўто, калі прыме ўдзел у адной з віктарын. Цягам тыдня яны будуць выкладацца на сайце dzedzich.org — агулам будзе 6 віктарын.
Падрабязнасці акцыі тут.
Гэтая віктарына дапаможа вам даведацца больш пра сучасныя культурныя працэсы, якія адбываюцца ў Еўрапейскім саюзе.