Наша Мова

27 сакавіка пройдзе бясплатная экскурсія “Я быў тут”

У нядзелю пройдзе апошняя сустрэча з цыкла бясплатных экскурсіі па Берасцю “Я быў тут”, якія ладзяцца ў межах кампаніі “Наша мова”.

808luvD82fQ27 сакавіка ў 14:00 пачнецца экскурсія з Кацярынай Лютыч. Яна распавядзе асноўныя этапы гістарычнага развіцця Берасця і пра асоб якія актыўна спрыялі росквіту горада. Але асноўны акцэнт будзе нададзены падзеям, якія адбываліся ў міжваенны час. Захаваліся архітэктурныя комплексы і прыватныя дамы, якія будаваліся ў гэты час. Вы зможаце пачуць малавядомую інфармацыю пра калоніі (па сучаснаму жылыя раёны), якія сфармаваліся ў пачатку ХХ стагоддзя. Збор на экскурсію ў 14:00, каля помніка 1000-годдзя.

Экскурсія спадабаюцца ўсім, хто хоча больш даведацца пра багатую гісторыю аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, пазнаёміцца з яго культурным жыццём (былым і сучасным), убачыць культавыя будынкі і даведацца пра таленавітых людзей, якія жылі і тварылі ў гэтых месцах. Цікава будзе і берасцейцам, і гасцям Брэста!

Даведка:

Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя. У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

Пакінуць адказ