9 красавіка 2016 года – агульны дзень глабальнага прыбірання «Зробім» у Беларусі. «Зробім!» — частка сусветнага руху «Let`s Do It!», якое яднае 112 краінаў. Яго ўдзельнікі прыбіраюць месцы, дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы, берагі вадаёмаў.
Усё пачалося ў 2008 годзе ў Эстоніі. 50 000 чалавек у адзін дзень выйшлі прыбраць смецце па ўсёй краіне! Яны працягваюць рабіць гэта дагэтуль, натхняючы на такія ж дзеянні ўвесь свет. Да 2016 года да акцыі далучылася 14 мільёнаў валанцёраў з 112 краінаў. Адна з іх – Беларусь, у якой прыбірання ў рамках акцыі пачаліся ў 2012 годзе.
У 2015 годзе ў прыбіраннях «Зробім!» па ўсё краіне паўдзельнічала каля 1500 чалавек, якія правялі 60 прыбіранняў і сабралі 112 000 кілаграмаў смецця. Асноўная мэта акцыі – уцягнуць людзей у прыбіранні несанкцыянаваных звалак смецця на тэрыторыі лясоў, паблізу вадаёмаў, а таксама ў іншых цяжкадаступных месцах. Удзельнікі акцыі прыбіраюць там, дзе ніхто іншай гэтага не зробіць.
Задачы акцыі ў Беларусі:
• Прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы побытавых адкідаў.
• Выяўленне несанкцыянаваных скопішч адкідаў у лесапаркавых зонах.
• Ліквідацыя выяўленых скопішч адкідаў.
• Арганізацыя кантэйнераў каля месцаў, дзе выяўлены буйныя зграмаджэнні адкідаў.
• Здача сабраных другасных матэрыяльных рэсурсаў на перапрацоўку.
Таксама ў 2016 годзе берасцейцам прапануюць акцыю «Зробiм!» ператварыць у трэнаванне па Green Workout. Першыя спаборніцтвы па новым кірунку эка спорту Green Workout павінны прайсці 9 красавіка падчас правядзення сусветнай акцыі «Let`s Do It!» у Берасці.
Больш падрабязна пра акцыю “Зробім” у Берасці – vk.com/zrobim_brest2016